Юныя будслаўскія спявачкі прывезлі дыпломы з «Крутагорскіх зарніц 2022»

168

У Дзяржынску адбыўся VIII Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс патрыятычнай песні «Крутагорскія зарніцы 2022». Мядзельшчыну на им прадставілі вучаніцы Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. У намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» ў малодшай ўзроставай групе ўдзельнічала Вера Лагутка, у сярэдняй — Ксенія Лемяшонак.

Юныя будслаўскія спявачкі прывезлі дыпломы з «Крутагорскіх зарніц 2022» Юныя будслаўскія спявачкі прывезлі дыпломы з «Крутагорскіх зарніц 2022»

У выніку Вера Лагутка заваявала дыплом лаўрэата II ступені, Ксенія Лемяшонак — дыплом дыпламанта I ступені, паведаміла дырэктар Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Алена Ляшковіч.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"