Яшчэ два медалі заваявалі зямлячкі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні

246

У Мазыры сёння, 10 верасня, працягнуліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарцы і каноэ на прызы заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна свету Л. А. Дзеравянкі.

У другі дзень спаборніцтваў навучэнка СДЮШАР раёна Анастасія Дзегцярова на байдарцы-адзіночцы перамагла на дыстанцыі 200 метраў. А Кацярына Ярмаковіч на такой жа дыстанцыі ў старэйшай узроставай групе была другой, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

На здымку злева — Кацярына Ярмаковіч