На факультэце журналістыкі БДУ 25 мая падвялі вынікі XІ Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар». Трэці год у пераможцах — вучні гімназіі-інтэрната Мядзела.
У намінацыі «Паэзія» дыпломы пераможцы — у Мікіты Балюка і Анастасіі Якубоўскай. Сертыфікат удзельніка ў намінацыі «Проза» прызначаецца Віталію Мінкоўскаму.
Усяго за апошнія 3 гады ўзнагароды конкурсу атрымалі 7 гімназістаў.

На асноўным здымку: Мікіта і Анастасія з мэтрамі сучаснай беларускай літаратуры Віктарам Шніпам і Людмілай Рублеўскай
Фота забяспечана Вікторыяй Сяклюцкай.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"