Вучань з Мядзельшчыны перамог на навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

282

28 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску адбылася ІІІ-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі падалі амаль 60 заявак вучняў VІІI-XІ класаў.

Вучань ХІ класа Сваткаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Максіма Танка Яўген Звяруга заняў першае месца ў краязнаўчай секцыі з работай — “Радавод Максіма Танка” (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Тачыцкая).

Вучань з Мядзельшчыны перамог на навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

Уручылі Яўгену Дыплом І ступені і падарункі.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Фота забяспечана Сваткаўскім ВПК