Вучаніца Нарацкай СШ №2 заняла трэцяе месца на маладзёжным лагістычным форуме

140

З 21 сакавіка па 8 красавіка прайшоў маладзёжны лагістычны форум «Будучыня лагістыкі-2022». У рамках яго правялі рэспубліканскую алімпіяду і тры конкурсы, у якіх паўдзельнічалі школьнікі, навучэнцы каледжаў і студжэнты ВНУ.

У конкурсе прэзентацый «Лагістычны цэнтр будучыні» трэцяе месца заняла навучэнка 4 «Б» класа Нарацкай СШ №2 Марыя Рэхціна, якая прымала Дыплом і падарункі. А класнаму кіраўніку Ірыне Аніська прызначаецца Падзячны ліст за высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў форуму.

Вучаніца Нарацкай СШ №2 заняла трэцяе месца на маладзёжным лагістычным форуме

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

На асноўным здымку: Марыя Рэхціна прымае ўзнагароду ад прадстаўніка ўніверсітэта. Фота з сайта fmk.bseu.by