Сёння, 31 жніўня, у Мінску адбыўся фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У ім спаборнічалі 16 лепшых юных чытальнікаў у чатырох узроставых катэгорыях – пераможцаў паўфіналу конкурсу.
Навучэнец 11 класа Нарацкай сярэдняй школы №2 Андрэй Роўда заняў у фінале другое месца. Віншуем!