Пачытайце, хто з працаўнікоў дабіваецца лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю

302

ЛЕПШЫХ ВЫНІКАЎ на ўборцы ўраджаю па стане на раніцу 9 жніўня дабіліся:

камбайнеры

Сяргей ЗВЯРУГА (ААТ «Сваткі»), які камбайнам «КЗС-1218» убраў 179 га і намалаціў 814 т збожжа;
Пётр СКУРКО (ААТ «Сваткі»), які камбайнам «КЗС-1218» убраў 168 га і намалаціў 750 т збожжа;
Іван СУРВІЛА (ААТ «Занарачанскі»), які камбайнам
«КЗС-1218» убраў 162 га і намалаціў 493 т збожжа.

вадзіцелі

Міхаіл ШЧУЦКІ (ААТ «Сваткі»), які аўтамабілем МАЗ-651В9 перавёз 768 т збожжа;

Іван УРБАН (ААТ «Свір-агра»), які аўтамабілем МАЗ-55102 перавёз 608 т збожжа;

Іван КУРКУЛЬ (ААТ «Занарачанскі»), які аўтама­білем МАЗ-550102 перавёз 507 т збожжа.

машыністы на дапрацоўцы збожжа

Віталій ГАНЧАРОЎ (ААТ «Сваткі»), які на комплексе ЗСК-40Ш-Ж да­працаваў 1 592 т збожжа;

Іван ТЭРЭЗ (ААТ «Занарачанскі»), які на комплексе КАМТ да­працаваў 517,6 т збожжа;

Анатолій Мядзельскі (ААТ «Свір-агра»), які на комплексе ЗСК-40Ш-Ж да­працаваў 400 т збожжа.