Валейбалісткі з Мядзельшчыны занялі другое месца на Кубку Мінскай вобласці

279

У Нясвіжы адбыўся Кубак Мінскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд. Удзельнічалі ў ім 11 каманд.

Зборная каманда Мядзельскага раёна заняла другое месца.

Па дарозе да фіналу нашы валейбалісткі абыгралі ўсіх сапернікаў з лікам 2:0 па партыях. І толькі ў фінале саступілі камандзе з Пухавіцкага раёна (0:2).

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары" 

Фота забяспечана фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам.