Валейбалісткі Мядзельскага раёна занялі другое месца на чэмпіянаце Мінскай вобласці

237

У Стоўбцах 18-20 лістапада прайшоў чэмпіянат Мінскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд. Удзельнічала ў ім 9 каманд.

На шляху да фіналу каманда Мядзельскага раёна абыграла ўсіх саперніц з лікам 2:0.

А вось у фінале нашы валейбалісткі саступілі пастаянным саперніцам з Пухавіцкага раёна. У выніку занялі ганаровае другое месца.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"