Ураджэнец Мядзельшчыны заняў другое месца на Мінскім паўмарафоне

403

У нядзелю ў сталіцы прайшоў Мінскі паўмарафон-2022. Усяго ў спартыўным свяце прынялі ўдзел каля 11 тысяч аматараў бегу.

У мужчын у галоўным забегу на дыстанцыі 21 кіламетр другое месца заняў Раман Адамовіч (злева ўверсе на асноўным здымку). Ён ураджэнец Мядзельшчыны, вучыўся ў сярэдняй школе ў Крывічах, займаецца лёгкай атлетыкай.

Адміністратар боўлінга санаторыя «Прыазёрны» Сяргей Грабарэнка ўвайшоў у дзясятку лепшых на дыстанцыі 21 кіламетр ва ўзроставай катэгорыі 45 плюс. Удзельнічаў ён у Мінскім паўмарафоне ў пяты раз.

Ураджэнец Мядзельшчыны заняў другое месца на Мінскім паўмарафоне

Чытайце таксама: Мядельчанин принял участие в Минском полумарафоне-2022