Тры работы з Мядзельшчыны сталі фіналістамі фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці

929

Пачалося ўсё з раённага этапа адкрытага фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці. Праходзіў ён у дыстанцыйнай форме: навучэнцы дасылалі даследчыя работы ў электронным выглядзе і відэапрэзентацыі.

У кожнай з васьмі намінацый выбралі па адной рабоце, якую накіравалі на другі (абласны) этап адкрытага фестывалю «Я — даследчык». Ён таксама праходзіў у дыстанцыйнай форме.

На днях падвялі вынікі — і тры работы нашых юных землякоў сталі фіналістамі фестывалю. У намінацыі «Гуманітарныя веды» вызначылася даследчая работа «Вышыня 217» вучня 4 «А» класа Нарацкай сярэдняй школы №2 Арцёма Целяка (кіраўнік — настаўнік пачатковых класаў Алена Талайка).

У намінацыі «Прыродазнаўства (нежывая прырода)» фіналістам стала работа трэццякласніц Нарацкай сярэдняй школы №1 Кацярыны Каробчыц і Арыяны Жалубоўскай (кіраўнік — Ганна Блажэвіч).

Тры работы з Мядзельшчыны сталі фіналістамі фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці Тры работы з Мядзельшчыны сталі фіналістамі фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці

У намінацыі «Незвычайнае ў звычайным» адзначылі работу «Чаму лімон называюць цуда-садавінай?» выхаванкі старэйшай групы Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа Ульяны Краўчонак (кіраўнік — выхавальнік дашкольнай адукацыі Юлія Талайка), паведаміла метадыст раённага метадычнага кабінета Наталля Баброўка.

Тры работы з Мядзельшчыны сталі фіналістамі фестывалю «Я — даследчык» Мінскай вобласці

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 17.03