Рамана Кагадоўскага ўзнагародзілі на 10-й Усерасійскай грамадскай тэлевізійнай прэміі ва Уфе

613

Ва Уфе 22 красавіка прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод 10-й Усерасійскай грамадскай тэлевізійнай прэміі «Герой нашага часу». Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія робяць добрыя справы і праяўляюць гераізм, здзяйсняюць адкрыцці і вызначаюцца ў спорце.

У адной з намінацый — «Дарослы ўчынак маленькага чалавека» — адзначалі дзяцей. Адным з пераможцаў стаў Раман Кагадоўскі з Мядзельшчыны.

Нагадаем, што летась 28 красавіка 12-гадовы Рома на пажары вынес з агню паўтарагадовага браціка, пры гэтым сам вельмі моцна пацярпеў: акрамя цяжкіх апёкаў, на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла. Далей былі доўгія месяцы ў рэанімацыі, больш за 20 аперацый.

Рамана Кагадоўскага ўзнагародзілі на 10-й Усерасійскай грамадскай тэлевізійнай прэміі ва Уфе


Фота з запісу відэатрансляцыі на сайце https://allufa.ru/