Пяць медалёў заваявалі нашы весляры на рэспубліканскіх спаборніцтвах

229

У Пінску адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ. Пяць медалёў заваявалі на іх навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна.

У суботу на дыстанцыі 200 метраў Анастасія Дзегцярова была першай, а Мікіта Бурачонак — трэцім.

У нядзелю зноў Анастасія Дзегцярова заняла першае месца, а Мікіта Бурачонак — трэцяе. Кацярына Ярмаковіч фінішавала другой. Вызначыліся яны дыстанцыі 2000 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Пяць медалёў заваявалі нашы весляры на рэспубліканскіх спаборніцтвах Пяць медалёў заваявалі нашы весляры на рэспубліканскіх спаборніцтвах

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"