Прадстаўнікі каманды спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна заваявалі медалі рознай вартасці на першынстве Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў рамках спартакіяды школьнікаў. Прайшло яно 3 чэрвеня ў сталіцы.

Марыя Валюк перамагла ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 2000 метраў. Сафія Гарбацэвіч стала другой у кіданні кап’я. Максім Будзько заняў трэцяе месца ў кіданні дыска, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Навучэнцы СДЮШАР раёна заваявалі медалі на першынстве Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы