Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

1236

У Сватках жніво пераадолела экватар, а камбайнеры мясцовай гаспадаркі дасягнулі тысячных намалотаў. Прычым, першымі ў раёне.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Павіншаваць лідараў уборачнай кампаніі — Сяргея Звяругу, Пятра Скурко, а таксама вадзіцеля-тысячніка Міхаіла Шчуцкага на поле каля Гарадзішча прыехала прадстаўнічая дэлегацыя.

 

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч адзначыў, што з 3,5 тоны збожжа, што намалацілі на сёння ў ААТ “Сваткі”, дзве, а гэта больш, чым палова, — на рахунку двух камбайнераў.

— Хачу падзякаваць вам за работу і пажадаць, каб хоць адзін з вас дасягнуў сёлета мяжы ў дзве тысячы тон, — звярнуўся да пераможцаў Аляксандр Васільевіч і ўручыў ім Падзякі райвыканкама.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Узнагароду вадзіцелю-тысячніку ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Даніленка:

— Віншую лідараў жніва з працоўнай перамогай. Вы годна працуеце, адчуваецца, што калектыў зладжаны. Але наперадзе яшчэ — сур’ёзная работа. Стаіць задача як мага хутчэй у гэтыя сонечныя дні ўбраць ураджай, якім сёлета радуе мядзельская зямля. Але памятайце, што тэмпы не павінны перашкаджаць якасці. Пажадаю вам здароўя, поспехаў і добрага настрою!

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

З узнагародамі і падарункамі звярнулася да хлебаробаў старшыня райкама прафсаюза АПК Таццяна Сівіцкая.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Павіншаваў работнікаў з працоўнымі дасягненнямі кіраўнік гаспадаркі Аляксей Лугавы. А ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі віноўнікі ўрачыстасці атрымалі падарункі.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота) Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота) Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Прадстаўнікі мясцовага Дома культуры павіншавалі пераможцаў шчырай песняй.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Сяргей Звяруга:
— Гэта другая мая тысяча. Першая была ў мінулым годзе. Добра было б выйсці на дзве тысячы тон, будзем старацца, але ў нас такіх дасягненняў пакуль не было. Таму баюся і загадваць. Уборка праходзіць у штатным рэжыме — напружана і адказна. Як і заўсёды. Тэхніка не падводзіць, бо працую на КЗС-1218, якому тры гады. Калі казаць яшчэ пра асабістыя дасягненні, то рэкорднымі нядаўна былі 125 тон за дзень — трыцікале малацілі ў Андрэйках. Вядома, узнагароды прымаць прыемна! Будзем і надалей стараца. Дзякуй усім за ўвагу да нашай працы.

Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота) Першыя тысячнікі-камбайнеры вызначыліся на Мядзельшчыне (фота)

Іна ЯРЧАК. Фота Аляксандра Высоцкага.