Першага тысячніка ўшаноўвалі сёння на Мядзельшчыне

1308

Сёння ў сельгаставарыстве «Сваткі» ўшаноўвалі Сяргея Звяругу — камбайнера, які намалаціў тысячу тон збожжа новага ўраджаю.

Павіншаваць працавітага камбайнера і яго калег-хлебаробаў, якія разам працавалі на полі каля Альсевічаў, завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Даніленка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая, адміністрацыя сельгаставарыства на чале з Аляксеем Лугавым. Святочны настрой урачыстаму моманту надавалі самадзейныя артысты.

Шмат не казалі, песень многа не спявалі — на рахунку кожная хвіліна добрага надвор’я. Упэўнена, пасля такога перапынку працоўны тэмп яшчэ лепшы будзе!