Падзяку міністра аховы здароўя атрымала Алена Куцкевіч з Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы

778

Учора ў Мінску адбыўся Рэспубліканскі дзень галоўнага ўрача з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Прысутнічала і дэлегацыя з Мядзельшчыны на чале з галоўным урачом Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Марынай Субач.

Мерапрыемства пачалося ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. А прадоўжылася гала-канцэртам пераможцаў рэспубліканскага конкурсу самадзейнай мастацкай творчасці работнікаў аховы здароўя “Многаквецце талентаў-2022”. У праграме — нумары патрыятычнай накіраванасці.

Прайшло таксама ўшанаванне членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, якія ўнеслі значны ўклад у правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.

Прыемна, што сярод адзначаных і галоўная медыцынская сястра, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Куцкевіч.

А атрымала Алена Віктараўна Падзяку міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя.