Навучэнцы СДЮШАР раёна вызначыліся на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы

232

У сталіцы 26-27 мая адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Удзельнічала ў ім каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна.

Марыя Валюк перамагла ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 3000 метраў і была другой на 2000 метрах. Арсеній Бабкевіч быў найлепшым у кіданні молата: ён кінуў снарад на 23 метры 66 сантыметраў. А Марына Грыгаровіч заняла трэцяе месца ў кіданні дыска, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Навучэнцы СДЮШАР раёна вызначыліся на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцыНавучэнцы СДЮШАР раёна вызначыліся на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы Навучэнцы СДЮШАР раёна вызначыліся на першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы

Фота забяспечана СДЮШАР раёна