Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці

120

На адкрытым першынстве Мінскай вобласці па веславанні на байдарках у Барысаве 25 чэрвеня навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў. У актыве прадстаўнікоў Мядзельшчыны 3 залатыя і 4 сярэбраныя медалі.

Першымі былі на байдарцы-адзіночцы Анастасія Дзегцярова, Мікіта Бурачонак. Залаты медаль таксама ў актыве экіпажа ў складзе Анастасіі Дзегцяровай і Кацярыны Ярмаковіч.

Сярэбраныя медалі заваявалі Кацярына Ярмаковіч, Кірыл Нікончык, Ягор Радкевіч, а на байдарцы-двойцы — Кірыл Нікончык і Мікіта Бурачонак.

Усе яны вызначыліся на на дыстанцыі 500 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці Навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі 7 медалёў на адкрытым першынстве вобласці