ПА выніках заключнага этапа Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару ў секцыі “Гісторыя — культурная спадчына і сучаснасць” Дыплом ІІІ ступені атрымалі Арцём Філіповіч, Аляксандра Бабровіч і Ганна Астрэліна з Нарацкай СШ №2. Вялікая заслуга ў гэтым і настаўніка гісторыі Валянціна Радзевіча, пад кіраўніцтвам якога працавалі вучні.
Пахвальным водгукам адзначана даследаванне Ілоны Кур’яновіч з Сырмежскага ВПК дзіцячы сад-базавая школа (навуковы кіраўнік Алена Смаленская).