Навучэнкі СДЮШАР раёна паспяхова выступілі ў першы дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў па веславанні

210

У Мазыры 9 верасня пачаліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарцы і каноэ на прызы заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна свету Л. А. Дзеравянкі.

У першы дзень спаборніцтваў навучэнкі СДЮШАР раёна Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ярмаковіч перамаглі на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў.

А яшчэ Анастасія Дзегцярова на байдарцы-адзіночцы заняла другое месца на дыстанцыі 500 метраў, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Навучэнкі СДЮШАР раёна паспяхова выступілі ў першы дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў па веславанні