У Мазыры 9-11 верасня прайшлі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарцы і каноэ на прызы заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна свету Л. А. Дзеравянкі.

Паспяхова на іх выступілі дзве навучэнкі СДЮШАР раёна: Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ярмаковіч. У байдарцы-двойцы на дыстанцыі 200 метраў яны сталі пераможцамі, а на 500-метровай — былі другімі.

Да таго ж, Анастасія Дзегцярова на байдарцы-адзіночцы заняла трэцяе месца на 200 метраў, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Навучэнкі СДЮШАР раёна паспяхова выступілі на рэспубліканскіх спаборніцтвах па веславанні