Нашы юныя лёгкаатлеты вызначыліся на першынстве вобласці ў кіданні дыска і кап’я

137

Зборная каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна ўдзельнічала ў першынстве вобласці па лёгкаатлетычным кросе і кідках.
Удала выступіла мядзяльчанка Дар’я Кадушкевіч, якая заняла першае месца ў кіданні дыска і другое ў кіданні кап’я. Дар’я сёлета паступіла ў Мінскую абласную сярэднюю школу-вучылішча алімпійскага рэзерву на аддзяленне лёгкай атлетыкі.

Добрыя вынікі паказалі таксама вучні Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі, якія займаюцца на аддзяленні лёгкай атлетыкі СДЮШАР (трэнер — Валерый Хацяновіч). У кіданні дыска Максім Будзько быў другім, а Паліна Будзько заняла трэцяе месца, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Нашы юныя лёгкаатлеты вызначыліся на першынстве вобласці ў кіданні дыска і кап'я
Паліна Будзько

 

Нашы юныя лёгкаатлеты вызначыліся на першынстве вобласці ў кіданні дыска і кап'я
Максім Будзько

Фота забяспечана СДЮШАР.