У Заслаўі 18 і 19 ліпеня адбылося першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках сярод ДЮСШ. Удзельнічалі ў іх юныя спартсмены 2008-2009 гадоў нараджэння. Навучэнцы СДЮШАР раёна заваявалі на спаборніцтвах 7 медалёў.
Анастасія Дзегцярова стала ўладальніцай трох сярэбраных медалёў, Кацярына Ярмаковіч — трох бронзавых. Адзін бронзавы медаль на рахунку Кірыла Нікончыка, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.