Прадстаўнікоў Мядзельшчыны ўзнагародзілі на абласным свяце ветэранскіх калектываў

200

У Смалявічах 18 сакавіка прайшло абласное свята ветэранскіх калектываў у рамках рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

На ім народны клуб аматараў песні «Верасень» (кіраўнік — Стэла Іванова) Мядзельскага раённага Цэнтра культуры ўзнагародзілі дыпломам за уклад у развіццё народнай творчасці Міншчыны і грашовым сертыфікатам. Атрымаў падарунак таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон.

На свяце ён прачытаў верш Максіма Танка «Люблю твае, Нарач, затокі і тоні». «Верасень» выканаў твор на словы Максіма Танка «Наш край Нарачанскі», які стаў гімнам раёна.

Прадстаўнікоў Мядзельшчыны ўзнагародзілі на абласным свяце ветэранскіх калектываў

На абласным свяце ветэранскіх калектываў была адзначана і загадчык Дзягільскага Дома майстра Наталля Карэцкая, якая прыняла ўдзел у выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці ветэранаў. Яе узнагародзілі дыпломам і сертыфікатам.

Прадстаўнікоў Мядзельшчыны ўзнагародзілі на абласным свяце ветэранскіх калектываў