На рэспубліканскім адкрытым конкурсе вызначыліся юныя музыканты з Нарацкай музычнай школы мастацтваў

278

У Маладзечне 27 красавіка прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на народных інструментах. Удзельнічалі ў ім вучні Нарацкай музычнай школы мастацтваў.

Дыпломам II ступені ўзнагароджаны вучань 5 класа па класе балалайкі Міхаіл Юшкевіч (настаўнік Марына Альбертаўна Чаркасава). Дыпломам III ступені адзначаны ансамбль баяністаў (кіраўнік Уладзімір Міхайлавіч Калека).

Дыпломам за паспяховае выступленне заахвочаны дуэт баяністаў у складзе Мікіты Бепершча і Паліны Сальмановіч. Іх настаўнікам таксама з’яўляецца Уладзімір Міхайлавіч.

На рэспубліканскім адкрытым конкурсе вызначыліся юныя музыканты з Нарацкай музычнай школы мастацтваў