На пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў падведзены вынікі агляду-конкурсу “Ветэранскі падворак 2021”.
У конкурсе прынялі ўдзел 10 падворкаў з розных куткоў азёрнага краю. Прычым, найлепшы з іх аказаўся ў Мядзеле — у сям’і Кацярыны і Мікалая Звяруга.
Другое месца заняў падворак Казіміра і Марыі Пусевічаў з аг. Нарач. Трэцяе месца раздзялілі паміж сабой Уладзімір і Вольга Аксюты з Княгініна і Лілія і Мікалай Феакціставы з в. Камарова Свірскага сельсавета.
Пераможцамі ў розных намінацыях сталі і астатнія ўдзельнікі раённага этапа конкурсу.
У намінацыі “Кветнік ля пад’езда” вызначылася жыхарка Мядзела Марыя Карзюк.
Найпрыгажэйшым балконам (у кветкавым афармленні) прызнаны балкон Наталлі Моўчан, таксама з райцэнтра.