Мядзяльчанка стала прызёрам эстафетнай гонкі на Алімпійскіх днях моладзі Рэспублікі Беларусь

415

Навучэнка спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна Арына Івашкевіч стала прызёрам Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь. Яна заняла 3-е месца ў складзе каманды Мінскай вобласці па лыжных гонках у эстафетнай гонцы.

Спаборніцтвы праходзілі з 21 па 25 студзеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

Займаецца Арына ў трэнера-выкладчыка Анатоля Пачкоўскага.

На здымку Арына — другая злева. Фота забяспечана СДЮШАР.