Падвялі вынікі першага конкурсу прафсаюзных праектаў «Прафсаюзны рух. Мінская вобласць. 2020». Пераможцам яго стала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мядзельскага ВПК яслі-сад – сярэдняя школа Анастасія Гансецкая.

Вызначылася яна ў намінацыі «Спартыўная, культурна-масавая работа, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Маладзёжная палітыка. Міжнародная дзейнасць. Інфармацыйная праца. Умацаванне сродкаў ажыццяўлення і актывізацыя работы ў рамках глабальнага партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Адзначылі мядзяльчанку за праект «Пад крылом прафсаюза» і ўзнагародзілі Дыпломам і сертыфікатам Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"