Мядзяльчанка Дар’я Кадушкевіч заваёўвае медалі на абласных спаборніцтвах

301

Мядзяльчанка Дар’я Кадушкевіч у першынстве Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным мнагабор’і заняла трэцяе месца ў агульным заліку. Потым на алімпійскіх Днях моладзі Мінскай вобласці, якія прайшлі 16-17 мая ў сталіцы, Дар’я заняла першае месца ў кіданні дыска і другое — у кіданне кап’я, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Нагадаем, што Дар’я раней займалася ў СДЮШАР раёна, а цяпер навучаецца ў Мінскай абласной сярэдняй школе-вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Фота Вячаслава Патыша.