Мядзяльчане занялі першыя месцы на міжнародным фестывалі па сілавых відах спорту

449

У Мінску прайшоў міжнародны фестываль па сілавых відах спорту «Залаты тыгр», які праводзіла Нацыянальная асацыяцыя паўэрліфтынгу-Расія і яе беларускае прадстаўніцтва.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел мядзяльчане: Арцём Махніст, Андрэй Яцына і Мікіта Яцына. І ўсе трое занялі першыя месца ў сваіх дысцыплінах.

У народным жыме Арцём Махніст выжаў штангу масай 102.5 кілаграма 25 разоў, а Мікіта Яцына штангу вагой 70 кілаграмаў — 32 разы.

Андрэй Яцына зняў першае месца ў дысцыпліне ПРО. Рускі біцепс ва ўзроставай катэгорыі ветэраны (55-59 год) і вагавай катэгорыі да 90 кілаграмаў. Пры гэтым ён выканаў нарматыў майстра спорту Нацыянальнай асацыяцыі паўэрліфтынгу-Расія.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"