Мядзяльчане — у ліку лепшых на рэспубліканскай спартакіядзе

244

Рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, ФСК «Спорт» праходзіла з 2 па 4 верасня. Прымеркавана яна была да Года гістарычнай памяці. Удзельнікі спартакіяды спаборнічалі ў 17-ці відах на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярным відах спорту ў Заслаўі.

У складзе каманды Мінскай вобласці былі два прадстаўнікі Мядзельшчыны: дырэктары фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак і СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Андрэй Русак быў трэцім у скачках у даўжыню, а яшчэ ў складзе каманды вобласці заваяваў бронзу па валейболе.

А найлепшыя вынікі землякі паказалі ў спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму. У гэтым відзе ад вобласці ўдзельнічалі два мядзяльчаніны і прадстаўніца Беразіно — і занялі першае месца.