Мядзяльчанін стаў другім на Рэспубліканскай зімовай спартакіядзе

353

Дырэктар СДЮШАР Мядзельскага раёна Андрэй Малько заняў другое месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках на Рэспубліканскай зімовай спартакіядзе работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, фізкультурна-спартыўных клубаў «Спорт». Вызначыўся ён ва ўзроставай групе 50-59 год на дыстанцыі 1.8 кіламетра.

Выступаў Андрэй Малько ў складзе каманды Мінскай вобласці. А спаборніцтвы прайшлі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».