Медалём узнагародзілі мядзельскага выратавальніка

567

На днях у актавай зале Мінскага абласнога ўпраўлення МНС уручылі ўзнагароды выратавальнікам вобласці.

Сярод адзначаных быў і мядзельчанін. Дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях старшага прапаршчыка ўнутранай службы Алега Субача ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені. Уручыў яе першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў.

Фота абласнога ўпраўлення МНС