Сёння, 5 жніўня, вадзіцель таварыства “Сваткі” Міхаіл Шчуцкі прымаў віншаванні: ён першы ў раёне перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа.
З гэтай нагоды яго завіталі павіншаваць старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая і выконваючы абавязкі старшыні таварыства “Сваткі” Аляксей Лугавы.
Таццяна Сівіцкая ўручыла вадзіцелю падзячны ліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарунак.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"