Ілья Ходзюш стаў другім па спартыўнай хадзьбе на міжнародным турніры ў Брэсце

108

Наш зямляк Ілья Ходзюш 2 снежня прыняў удзел у міжнародным турніры памяці Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава ў Брэсце. На дыстанцыі 5000 метраў па спартыўнай хадзьбе Ілья заняў другое месца.

А раней, 26 лістапада, Ілья вызначыўся на рэспубліканскіх спаборніцтвах памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Фёдара Фёдаравіча Кулакоўскага. Зямляк быў трэцім на дыстанцыі 5000 метраў сярод юнакоў у спартыўнай хадзьбе.

Ілья Ходзюш стаў другім па спартыўнай хадзьбе на міжнародным турніры ў Брэсце

Ілья вучыўся ў Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзелкі, займаўся ў СДЮШАР Мядзельскага раёна на аддзяленні па лёгкай атлетыцы. Цяпер юнак — навучэнец Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву.

Першы трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Ільі — настаўнік фізічнай культуры і здароўя Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзелкі Валерый Хацяновіч.

 

Фота БФЛА і забяспечана СДЮШАР Мядзельскага раёна.