Кубак губернатара вобласці з’явіўся ў Сваткаўскім ВПК

786

Кубак губернатара Мінскай вобласці, які каманда КВЗ са Сватак заваявала на адкрытым абласным фестывалі каманд КВЗ напрыканцы лістапада ў Салігорску, нарэшце ўжывую ўбачылі вучні і педагогі Сваткаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса. Яго на ўрачыстай школьнай лінейцы пад апладысменты ўручыла камандзе намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева.

Кубак губернатара вобласці з'явіўся ў Сваткаўскім ВПК

Іна Іванаўна абазначыла важнасць ролі КВЗ у выхаваўчай рабоце падрастаючага пакалення. Яна падзякавала ўдзельнікам каманды, а таксама настаўніку Рыгору Хіла за прыкладзеныя намаганні ў дасягненні такога значнага выніку. Важна і падтрымка, якой забяспечвалі квзшнікаў астатнія вучні і педагогі. Гэта таксама спрыяла поспеху.

Кубак губернатара вобласці з'явіўся ў Сваткаўскім ВПК

Ад аднаго з арганізатараў фестывалю — ААТ «Беларуськалій» — на лінейцы вучні атрымалі памятныя футболкі.

Кубак губернатара вобласці з'явіўся ў Сваткаўскім ВПК

Нагадаем, што 29 лістапада ў Палацы культуры г. Салігорска прайшоў адкрыты абласны фестываль каманд КВЗ «Кубак губернатара Мінскай вобласці». Удзельнічала 21 каманда: 12 дарослых і 9 дзіцячых. Каманда «Адчыніце дзверы — мы ўвойдзем» са Сватак заняла другое месца і заваявала Кубак губернатара другой ступені. А Ангеліна Сівіцкая з 4 класа перамагла ў намінацыі «Лепшая актрыса». Кіраўнік каманды — Рыгор Хіла.
Кубак губернатара вобласці з'явіўся ў Сваткаўскім ВПК

Кубак губернатара вобласці з'явіўся ў Сваткаўскім ВПК