Кацярына Дзевялтоўская з Крывічоў увайшла ў пяцёрку лепшых у мас-старце ў фінале «Снежнага снайпера»

327

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў 11 і 13 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

У фінальную частку спаборніцтваў трапіла 168 лепшых юных біятланістаў з розных куткоў краіны. Сярод іх – Кацярына Дзевялтоўская з Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Выступіла яна годна: у нядзелю ў мас-старце заняла пятае месца, паведаміў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Крывіцкага ВПК Дзмітрый Дурэйка.

Кацярына Дзевялтоўская з Крывічоў увайшла ў пяцёрку лепшых у мас-старце ў фінале «Снежнага снайпера»