«Хлопцы, дапамажыце!» Супрацоўнікаў Мядзельскага аддзялення ўзнагародзілі імяннымі гадзіннікамі Дэпартамента аховы

589

У чацвер у Мядзельскім аддзяленні Дэпартамента аховы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У ім прыняў удзел намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь — начальнік аддзела сродкаў і сістэм аховы Аляксей Бараболя.

Ён выступіў па асноўным пытанні дня інфармавання «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва», расказаў і пра арганізацыю медыцынскага забеспячэння ў органах унутраных спраў, прафілактыку вострых рэспіраторных інфекцый.

Была ў Аляксея Бараболі і прыемная місія: за ўмелыя і прафесійныя граматныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры правядзенні службовых мерапрыемстваў, ён уручыў імянныя гадзіннікі Дэпартамента аховы МУС Беларусі міліцыянерам-вадзіцелям групы затрымання Дзмітрыю Качарго і Анатолію Паршута.

«Хлопцы, дапамажыце!» Супрацоўнікаў Мядзельскага аддзялення ўзнагародзілі імяннымі гадзіннікамі Дэпартамента аховы

«Хлопцы, дапамажыце!» Супрацоўнікаў Мядзельскага аддзялення ўзнагародзілі імяннымі гадзіннікамі Дэпартамента аховы

І вось за што іх узнагародзілі.

Удзень 20 жніўня экіпаж нёс службу па ахове грамадскага парадку каля пляжа ў цэнтры курортнага пасёлка Нарач.

— У нас быў звычайны працоўны дзень. Мы толькі пад’ехалі, і праз тры-чатыры хвіліны падбег мужчына: «Хлопцы, дапамажыце!», — успамінае Дзмітрый Качарго.

Гэта да міліцыянераў звярнуўся жыхар вёскі Ашмянскага раёна: яго сыну 2007 года нараджэння раптоўна стала кепска пасля купання. Падлетак адчуў недамаганне, моцную слабасць, галаўны боль, пацямненне ў вачах — бачна было, што яму вельмі дрэнна.

Супрацоўнікі аддзялення аператыўна даставілі падлетка на пост хуткай медыцынскай дапамогі ў аграгарадок Нарач. Хлопцу аказалі першую дапамогу, а потым медыкі перавезлі юнака ў цэнтральную раённую бальніцу. Аказалася, што так праявіла сябе алергія на холад.

— Бацька хлопца казаў: «Дзякуй вам, што аказаліся ў патрэбным месцы ў патрэбны час», — працягвае Дзмітрый.

— А мы рабілі тое, што павінны, — заключае Анатолій Паршута.

«Хлопцы, дапамажыце!» Супрацоўнікаў Мядзельскага аддзялення ўзнагародзілі імяннымі гадзіннікамі Дэпартамента аховы«Хлопцы, дапамажыце!» Супрацоўнікаў Мядзельскага аддзялення ўзнагародзілі імяннымі гадзіннікамі Дэпартамента аховы