Гімназісты сталі пераможцамі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі

214

Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Хімія», паведамляе абласны інстытут развіцця адукацыі.

Удзельнічалі ў ёй 259 вучняў 8-11 класаў.

Анастасія Бародзіч і Мікіта Світа з гімназіі-інтэрната Мядзела занялі першыя месцы сярод дзесяцікласнікаў. Іх бал аднолькавы — 15,25. Рыхтавала вучняў настаўніца Наталля Клімовіч.