Гімназістка з Мядзела ўдзельнічала ў суперфінале рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я ведаю!»

618

Навучэнка 6-га класа гімназіі-інтэрната Мядзела Кацярына Петруковіч удзельнічала ў суперфінале рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я ведаю!». Здымкі адбыліся 23 сакавіка ў Мінску .

Прысутнічала там і класны кіраўнік вучаніцы Вікторыя Сяклюцкая.

— Суперфінал быў складаны, канкурэнты моцныя — як казалі, «самыя эрудзіраваныя шасцікласнікі Беларусі», — расказала настаўніца. — Каця выступіла вельмі годна: прайшла два туры. Мы атрымалі прызы і памятныя падарункі.

Перадачу з удзелам Каці плануюць паказаць прыкладна праз месяц.

Дарэчы, і яшчэ адзін гімназіст, Віталій Мінкоўскі, запрошаны на здымкі  суперфіналу.