Гімназіст Мікіта Бярняк узнагароджаны дыпломам ІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе «ТэхнаІнтэлект»

248

Сёння,  17 сакавіка, навучэнец 10 класа гімназіі Мядзела Мікіта Бярняк удастоены дыплома ІІ ступені на XII Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект».

Мікіта прадстаўляў на конкурсе свой модульны адукацыйны канструктар «MGRobot» у секцыі «Робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы», паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ларыса Севярын.

Конкурс праводзіўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Сёлета ў ім удзельнічалі каля 200 прадстаўнікоў усіх абласцей Беларусі. Работа конкурсу праходзіла па 12 секцыях.

Гімназіст Мікіта Бярняк узнагароджаны дыпломам ІІ ступені на Рэспубліканскім конкурсе "ТэхнаІнтэлект"