На гэтых выхадных выхаванцы студыі «Art Studia Narach» удзельнічалі ў VII Міжнародным фестывалі «Wave Kids». Прайшоў ён у Палацы прафсаюзаў у Мінску.
У суботу ў вакальным жанры дыплом І ступені атрымала Ніколь Чаркасава — яна выступала з песняй «Модніца». Дыпломы ІІ ступені — у Аліны Козыравай, а таксама ў трыа ў складзе Марты Бялевіч, Дашы Гатко, Яны Куцкевіч і дуэта Кірыла Вінаградава і Ніколь Чаркасавай.
На наступны дзень выхаванцы студыі прымалі ўдзел ў харэаграфічным жанры фестывалю. Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі малодшай групы студыі (дзеткі 5-6 год). Дыпломамі ІІ ступені журы адзначыла выхаванцаў сярэдняй групы студыі, паведаміла кіраўнік «Art Studia Narach» Ірына Вінаградава.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"