Дзяўчаты з Мядзельшчыны перамаглі на абласной спартакіядзе па веславанні на байдарках

358

У Заслаўі праходзіць спартакіяда Мінскай вобласці па веславанні на байдарках. Удзельнічае ў ёй каманда СДЮШАР Мядзельскага раёна.

Сёння, 17 мая, экіпаж ў складзе Анастасіі Дзегцяровай і Кацярыны Ярмаковіч быў першым на дыстанцыі 1000 метраў. А на байдарцы-адзіночцы на такой жа дыстанцыі Анастасія Дзегцярова была другой, а Кацярына Ярмаковіч – трэцяй.

Спаборніцтвы працягнуцца яшчэ два дні.

Фота з архіву «Нарачанскай зары». 2021 год.