Дзве вучанiцы Будслаўскай дзіцячай музычнай школы сталі лаўрэатамі фестывалю «Open MoloFantasy–2022»

115

У Маладзечна адбыўся IV Мiжнародны фестываль мастацтваў «Open MoloFantasy–2022». Дзве вучанiцы Будслаўскай дзіцячай музычнай школы пад кiраўніцтвам маладога спецыялiста Яны Лагуткі занялi на ім прызавыя месцы ў катэгорыi «Вакал».

Вера Лагутка спявала песню «Царевна», а Маргарыта Куковiч удзельнічала з «Веселой песенкой».

У выніку Вера атрымала дыплом лаўрэата I ступенi, Маргарыта — дыплом лаўрэата II ступенi. Яну Лагутку ўзнагародзiлi падзячным лiстом за уклад у развiццё маладога пакалення.