Два «золата» і «бронза» на адкрытым першынстве вобласці — у прадстаўнікоў СДЮШАР раёна

235

У Барысаве 2 і 3 сакавіка прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па агульнафізічнай падрыхтоўцы сярод навучэнцаў аддзяленняў веславання на байдарках і каноэ.

У прадстаўнікоў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна — два першыя і адно трэцяе месцы.

Анастасія Дзегцярова перамагла ва ўзроставай групе 2009 год нараджэння, Мікіта Бурачонак — ва ўзроставай групе 2010 год нараджэння. А Ягор Раткевіч у гэтай жа групе заняў трэцяе месца, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

Два "золата" і "бронза" на адкрытым першынстве вобласці - у прадстаўнікоў СДЮШАР раёна