У Маладзечне 18 лютага адбыліся абласныя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Здароўе» сярод устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Каманда складалася з 14 чалавек: вучняў з 5-га па 11-ы клас.

У фінале з пяці лепшых каманд вобласці прадстаўнікі раёна занялі другое месца. У складзе каманды раёна былі навучэнцы Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, Занарацкай СШ і Старлыгскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»