Юная будслаўчанка стала лаўрэатам конкурсу «Беларускія таленты 2021»

478

Юная навучэнка Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Вера Лагутка атрымала Дыплом лаўрэата трэцяй ступені на VIII адкрытым рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў «Беларускія таленты 2021». Адзначылі яе ў намінацыі «Эстрадны вакал. Сола. 8 год».

Конкурс у гэтай намінацыі праходзіў у мінулую пятніцу ў Мінску. Выконвала Вера песню «Районы, кварталы» з рэпертуару групы «Звери».

 

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Юная будслаўчанка стала лаўрэатам конкурсу «Беларускія таленты 2021»