Адукацыйны канструктар гімназіста прайшоў на рэспубліканскі этап праекта «100 ідэй для Беларусі»

298

У аўторак прайшоў абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Юныя даследчыкі і навукоўцы Міншчыны прадставілі свае работы на базе таварыства «БелДжы». 

Мікіта Бярняк прадставіў у намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» модульны адукацыйны канструктар MGRobot (кіраўнік — настаўнік гімназіі Вячаслаў Саўчык).

Журы з 40 праектаў выбрала 15 пераможцаў. Па выніках абласнога этапу праект  Мікіты ўвайшоў у лік пераможцаў і выбраны на рэспубліканскі этап.