Правялі маніторынг кацельных Мядзельскай ЖКГ

326

РАБОТНІКІ райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі маніторынг кацельных Мядзельскай ЖКГ. У ходзе яго аказалі метадычную дапамогу майстрам і аператарам кацельнага абсталявання, правялі аналіз выканання патрабаванняў заканадаўства да кацельняў і ўстаноўленага абсталявання.

Асаблівую ўвагу надалі ўзроўню і якасці падрыхтоўкі персаналу. Таксама з работнікамі адпрацавалі алгарытмы дзеянняў у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый.

Фота ілюстрацыйнае, zviazda.by